18.04.2025

Моладзевы лагістычны форум "Будучыня лагістыкі-2025"

17 красавіка на ФМК БДЭУ прайшоў моладзевы лагістычны форум «Будучыня лагістыкі-2025».

Моладзевы лагістычны форум - гэта важная падзея, накіраваная на развіццё прафесійных кампетэнцый, прыцягненне ўвагі да актуальных пытанняў лагістыкі і стварэнне новых магчымасцяў для студэнтаў і навучэнцаў каледжаў.

На адкрыцці форуму прарэктар па вучэбнай рабоце Вольга Анатольеўна МАРАЗЕВІЧ выступіла з прывітальным словам, адзначыўшы важнасць удзелу маладых і мэтанакіраваных людзей у такіх мерапрыемствах. Яна падкрэсліла, што такія падзеі даюць магчымасць не толькі праявіць сябе і прадэманстраваць свае навыкі, але і пазнаёміцца з новымі людзьмі, а таксама атрымаць каштоўныя веды ад спецыялістаў. Вольга Анатольеўна выказала шчырую радасць, што ўніверсітэт арганізуе мерапрыемствы, якія садзейнічаюць развіццю і прафесійнаму росту моладзі.

У рамках форуму прайшла VIII міжвузаўская алімпіяда для студэнтаў і магістрантаў "Лагістыка і кіраванне ланцугамі паставак".

У алімпіядзе прынялі ўдзел 10 універсітэтаў нашай краіны, а таксама пастаянны ўдзельнік - каманда Санкт-Пецярбургскага Політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага.

Варта адзначыць, што кейсы, якія студэнты рашаюць на Алімпіядзе, даюць рэальныя лагістычныя кампаніі. Сёлета свае кейсы для Алімпіяды прадаставіла кампанія - "Белкаспіян". Такі фармат дазваляе ўдзельнікам пагрузіцца ў рэальныя бізнес-працэсы і адчуць усю сур'ёзнасць рашэнняў, што прымаюцца імі.

У склад журы Алімпіды ўваходзілі эксперты з ГК "АЛІДЫ", лагістычных кампаній "Траска", "Soft Trans Line" і "Белкаспіян".

З 33 каманд-удзельніц 5 выйшлі ў фінал і ў выніку каманднага прадстаўлення кейса прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда "DMLogic" УА "БДЭУ";
2 месца – каманда «Лагісты Пятра Вялікага 3.0» Санкт-Пецярбургскага Політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага;
3 месца - каманда "СацыяFOBы" УА "Беларуска-Расійскі універсітэт".
Акрамя гэтага, Моладзевы лагістычны форум уключаў у сябе турнір для навучэнцаў каледжаў «Лагістыка сёння і заўтра».

Турнір праходзіў у 2 этапы: першы этап прадугледжваў завочнае тэсціраванне ўдзельнікаў, на другім этапе каманды, якія выйшлі ў фінал, спаборнічалі ў веданні элементаў і функцыянальных абласцей лагістыкі.

Усяго ў турніры прынялі ўдзел 20 каманд з 12 каледжаў, якія рыхтуюць спецыялістаў па аперацыйнай лагістыцы ў Рэспубліцы Беларусь.

Пераможцамі этапа "Тэставанне" сталі:
Ільючык Аніта Дзмітрыеўна, УА «Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж»,
Масквічова Вікторыя Аляксандраўна і Мамедава Саміра Бахтыяр Кызы, ДУА «Жодзінскі політэхнічны каледж».

У фінале Турніру пераможцамі сталі каманды:
1 месца - каманда "Залаты запас" ДУА "Жодзінскі політэхнічны каледж",
 2 месца - каманда "СГАЭК" УА "Столінскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж",
3 месца - каманда «Тавараабароцікі» Мінскага каледжа прадпрымальніцтва.

Усе ўдзельнікі каманд былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі ад ТАА "Смартон".

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у прафесійным станаўленні!

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь