13.06.2025
Новы партнёр БДЭУ - Пекінскі прафесійна-тэхнічны інстытут эканомікі!

13 чэрвеня пачаўся афіцыйны візіт дэлегацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ў Кітай у складзе рэктара Аляксея Уладзіміравіча Ягорава і прарэктара па вучэбнай рабоце Вольгі Анатольеўны Маразевіч.
Адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам Пекінскага прафесійна-тэхнічнага інстытута эканомікі, вынікам якіх стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы і рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм, а таксама абмеркавалі магчымасць навучання рускай мове ў БДЭУ студэнтаў Пекінскага прафесійна-тэхнічнага інстытута эканомікі.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99