01.09.2025
Дзень ведаў у БДЭУ

1 верасня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце пачаўся новы навучальны год - дзверы ВНУ зноў расчыніліся для студэнтаў. Урачыстая лінейка, прысвечаная гэтай падзеі, аб'яднала на універсітэцкай плошчы студэнтаў усіх дзесяці факультэтаў, каб разам адсвяткаваць пачатак іхняга навучальнага шляху.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксей Уладзіміравіч Ягораў, першы прарэктар Таццяна Уладзіміраўна Садоўская, прарэктар па навуковай рабоце Аляксей Аляксандравіч Быкаў, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Сяргей Іванавіч Скрыба, прарэктар Уладзімір Алегавіч Ермакоў.
З прывітальным словам да студэнтаў звярнуўся Аляксей Уладзіміравіч Ягораў. У сваім выступленні рэктар падкрэсліў, што ўніверсітэт — гэта не толькі месца атрымання адукацыі, але і прастора для развіцця асобы, рэалізацыі творчага патэнцыялу і фармавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Да віншаванняў далучыліся старшыня студэнцкага прафсаюзнага камітэта Міхаіл Флар'янавіч Барэйша і сакратар ВА ГА "БРСМ" УА "БДЭУ" Карына Церахава, падкрэсліўшы важнасць актыўнага студэнцкага жыцця і ўдзелу ў грамадскіх ініцыятывах.
Праграма мерапрыемства была напоўнена яркімі нумарамі універсітэцкіх творчых калектываў.
Няхай новы навучальны год прынясе нашым студэнтам радасць, натхненне і яркія навуковыя дасягненні!
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99