03.09.2025

VIII справаздачна-выбарная канферэнцыя ВА ГА "БРСМ" з правамі РК УА "БДЭУ"

2 верасня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася VIII справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" з правамі раённага камітэта.

У рамках канферэнцыі былі:
• падведзены вынікі дзейнасці за 2021–2025 гады;
• абмеркаваны перспектывы развіцця на 2026-2030 гады;
• прадстаўлены рэалізаваныя праекты і дасягненні;
• вызначаны задачы на наступны навучальны год і прыярытэтныя напрамкі работы студэнцкага аб'яднання.

З прывітальным словам выступіў прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДЭУ Сяргей Іванавіч Скрыба, які павіншаваў студэнтаў з пачаткам новага навучальнага года і адзначыў важнасць актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці ўніверсітэта.

У сваю чаргу, першы сакратар Заводскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Вікторыя Аляксандраўна Спічакова падзякавала студэнтам за ініцыятыўнасць і ўклад у рэалізацыю раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх акцый, падкрэсліўшы, што менавіта моладзь фарміруе будучыню краіны.

У ходзе канферэнцыі было адзначана, што на сённяшні дзень 5577 студэнтаў БДЭУ з'яўляюцца членамі ГА «БРСМ».

Ва ўрачыстай абстаноўцы падзячнымі пісьмамі былі адзначаны прадстаўнікі факультэтаў, якія праявілі ініцыятыву ў развіцці маладзёжнага руху. Асаблівая падзяка аб'яўлена Сяргею Іванавічу Скрыбе за шматгадовую ўсебаковую падтрымку маладзёжных ініцыятыў і значны асабісты ўклад у развіццё Мінскай гарадской арганізацыі ГА "БРСМ".

Іншыя навіны

Архіў навін


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь