17.10.2025
"Мінская змена 2025" і Дадатак "Зялёны пашпарт"

Завяршыўся гарадскі праект па падтрымцы маладзёжных ініцыятыў "Мінская змена 2025", арганізатарам, якога з'яўляўся Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Фінал гарадскога мерапрыемства прайшоў на пляцоўцы Футбольнага манежа. У рамках рэалізацыі праекта па падтрымцы маладзёжных ініцыятыў "Мінская змена 2025" прайшла ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў праекта 1-2 кастрычніка 2025г.
Фіналістамі прэстыжнага гарадскога праекта сталі студэнты 4 курса факультэта маркетынгу і лагістыкі Дубень Яраслава і Крыленка (Лашч) Ліліяна. Імі была прадстаўлена эка-ідэя Дадатак "Зялёны пашпарт". Па выніках фінальнага этапа ўзнагароджаны дыпломамі.
Падчас правядзення і падрыхтоўкі да мерапрыемства аўтары прэзентавалі сваю эка-ідэю на працягу некалькіх месяцаў на этапах перадабарон і абароны ў перыяд з красавіка па верасень 2025г.
Праца аўтараў зрабіла глыбокае ўражанне і была адзначана Сяргеем Міхайлавічам Масляком, Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Ад імя Міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылося ўручэнне памятных падарункаў аўтарам эка-ідэі Дадатку "Зялёны пашпарт" прадстаўнікамі дадзенага міністэрства Бычак Дар'і Дзмітрыеўны і Нупрыёнак Людмілы Мікалаеўны на базе БДЭУ 6 кастрычніка 2025г.
Ад усёй душы віншуем аўтараў Дубень Яраславу і Крыленку (Лашч) Ліліяну, прарэктара па выхаваўчай рабоце Скрыба Сяргея Іванавіча, начальніка ўпраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васькова Дзяніса Мікалаевіча, факультэт маркетынгу і лагістыкі ў асобе дэкана Лапінай Святланы Мікалаеўны, кафедру маркетынгу Сяргеевіча і кіраўніка праекту асістэнта кафедры маркетынгу Трышыну Сняжану Леанідаўну з гэтым уражлівым вынікам.
Ваш талент, адданасць справе - прыклад для пераймання. Няхай гэтая ўзнагарода стане яшчэ адным крокам да новых вяршыняў поспеху.
Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99