01.12.2025
Віншуем з прысваеннем вучонага звання!
Рашэннем Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь вучонае званне дацэнта прысвоена А.І. Матвіенку і М.С. Панамаровай!

Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 26 лістапада 2025 года вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Эканоміка" прысвоена:
- Матвіенку Аляксандру Ігаравічу, загадчыку кафедры эканомікі і кіравання турыстычнай індустрыяй, кандыдату эканамічных навук;
- Панамаровай Марыі Сяргееўне, дацэнту кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў гандлі, транспарце і АПК, кандыдату эканамічных навук.
Віншуем нашых калег з прысваеннем вучонага звання, няхай гэты крок стане пачаткам новых перамог, навуковых адкрыццяў і яркіх прафесійных дасягненняў!





















Тэл.: (+375 17) 209-88-16,
факс: (+375 17) 368-01-60
ПРЫЁМНАЯ КАМІСІЯ
Тэл.: (+375 17) 209-88-99