Студэнту

Дапамога псіхолага студэнтам

Жыццё часам бывае непрадказальным. Прычыны могуць быць розныя, але аб’ядноўвае іх адно — тое, што нас трывожыць, перашкаджае быць шчаслівымі і мы не ведаем, як з гэтым справіцца. У жыцці кожнага студэнта бываюць перыяды, калі складана справіцца з нагрузкай, стрэсам або асабістымі праблемамі. Псіхолаг патрэбны, каб дапамагчы вам пераадолець гэтыя цяжкасці і захаваць псіхалагічнае здароўе.

Тое, што вы скажаце, застанецца за зачыненымі дзвярыма. Гэта дае магчымасць шчыра гаварыць пра сябе і свае праблемы. Канфідэнцыйнасць гарантавана. Разам з псіхолагам можна бяспечна выказаць свае пачуцці і прывесці іх у парадак без асуджэння і банальных парад, знайсці прычыны праблем і паменшыць іх уплыў на вас, набыць унутраныя рэсурсы.

Асноўная задача псіхолага — дапамагчы вам разабрацца ў сабе і сваіх пачуццях, а таксама знайсці спосаб вырашэння вашых праблем найбольш камфортным для вас чынам. Гэта значыць, што вы самастойна прымаеце рашэнні пра тое, як паступіць і што рабіць, а псіхолаг звяртае вашу ўвагу на перашкоды на шляху да жыцця, якога вы жадаеце.

Для псіхолага важная любая праблема кліента, якой бы дробяззю яна ні здавалася каму-небудзь іншаму. Калі вас нешта непакоіць, значыць гэта важна асабіста для вас — і з гэтым трэба працаваць.

РАЗМЯЩЧЭННЕ ФАКУЛЬТЕТАЎ СПЕЦЫЯЛІСТАМІ
АДДЗЕЛА САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНАЙ І ПСІХАЛАГІЧНАЙ ПРАЦЫ
на 2025/2026 навучальны год

Ф.И.О.
специалиста

Факультеты

Рабочее место/
контактный телефон

Вітвіцкая
Любоў Юр’еўна
педагог-псіхолаг

ФЭМ, СЭФ

 

інтэрнат № 2, каб.214
+37517 209 88 75

Грыдзюшка
Аліна Фёдараўна
педагог-псіхолаг

ФФБС

інтэрнат №6, 13 этаж
+37517 229 12 41

Кучарэнка
Валерыя Анатольеўна
педагог-псіхолаг

ФМЭА, ФМБК

інтэрнат № 3, каб.232Б

Казлова
Алена Дзмітрыеўна
педагог-псіхолаг

УЭФ, ФП

інтэрнат №7, каб.88б
+37517 229 12 83

Лушэкоўская
Алена Уладзіміраўна
педагог-псіхолаг

ФКТІ

інтэрнат № 5, 7этаж
+37517 229 12 85

Наўмавец
Наталля Мікалаеўна
педагог-псіхолаг

ФМк, ФЦЭ

інтэрнат № 4, каб.212
+37517 209 79 58

 

КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

АДАПТАЦЫЯ Ў НОВЫМ КАЛЕКТЫВЕ

Як вядома, да некаторых жыццёвых зменаў прыстасавацца бывае цяжка. А з паступленнем ва ўніверсітэт мяняецца вельмі шмат, калі не ўсё, у вашым жыцці! Галоўная адрозненне навучання ве універсітэце ад навучання ў школе – упор на самастойнасць і самадысцыпліну. Шмат што для вас будзе ў навінку, што выклікае вялікі стрэс. Ніжэй будзе некалькі рэкамендацый, як хутчэй уліцца ў струмень студэнцкага жыцця.

Калі вы разумееце, што працэс адаптацыі выклікае ў вас цяжкасці і самастойна вы не можаце справіцца, вы можаце звярнуцца ў аддзел сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай працы па нумары тэлефона +375172291261.

СКЛАДНАЯ ЖЫЦЦЁВАЯ СІТУАЦЫЯ

Кожны чалавек сутыкаўся са складанай жыццёвай сітуацыяй, калі падзеі развіваюцца не «па плане». Цяжкія жыццёвыя сітуацыі могуць быць абсалютна рознымі, але аб'ядноўвае іх тое, што яны сур'ёзна парушаюць нармальную жыццядзейнасць чалавека, а вось выбрацца з падобнай сітуацыі самастойна не заўсёды па сілах. Такімі сітуацыямі могуць быць: стрэс, смерць блізкага чалавека або любімай жывёлы, змена месца жыхарства, канфлікты ў сям'і, нястабільны эмацыйны стан і г.д. У такія моманты важна рухацца далей і пашукаць дапамогу сярод акаляючых, бо заўсёды дакладна ёсць людзі, якія могуць вам дапамагчы. Нават калі вам здаецца, што вы засталіся адзін на адзін са сваёй праблемай, ёсць людзі, якія могуць і гатовы вам дапамагчы. Важна заўсёды памятаць: што б з вамі не адбывалася, справіцца з гэтым вы можаце.

Ніжэй прапануем вам некалькі рэкамендацый для самастойнай падтрымкі ў складанай сітуацыі:

Усё залежыць толькі ад вашага выбару: проста здацца альбо скарыстацца сіламі, якія дакладна ў вас ёсць!

Псіхалагічная гасцёўня


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь