Часопіс
«Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта» («Веснік БДЭУ»)

Часопіс «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта» заснаваны ў 1994 г. як навукова-практычнае выданне. З 1999 г. выходзіць 6 разоў у год (адзін раз у два месяцы).

Часопіс уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па эканамічных, юрыдычных, тэхнічных (таваразнаўства нехарчовых тавараў), палітычных, філасофскіх і сацыялагічных галінах навук, а таксама ўключаны ў Расійскі індэкс навуковага цытавання (РІНЦ).

Місія часопіса: кансалідацыя сіл вучоных на распрацоўку праблем развіцця эканомікі, навукі і адукацыі.

У працэсе падрыхтоўкі выдання «Веснiк БДЭУ» вырашаюцца наступныя задачы:
• прапаганда навуковых дасягненняў аспірантаў, дактарантаў, выкладчыкаў;
• фарміраванне навуковых школ па розных напрамках навукі;
• аб'яднанне навуковых сіл Рэспублікі Беларусь па асобных спецыяльнасцях;
• правядзенне дыскусій па праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця;
• публікацыя матэрыялаў для павышэння якасці вучэбных заняткаў;
• абмен вопытам у вучэбна-метадычных і навуковых галінах;
• азнаямленне з замежным вопытам развіцця навукі і арганізацыі навучальнага працэсу;
• кансультацыі па новых і праблемных пытаннях і г. д.

Асаблівую ўвагу часопіс надае маладым навукоўцам — магістрантам, аспірантам і дактарантам.

Заснавальнікам і выдаўцом часопіса з'яўляецца Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт. Часопіс ўзначальвае вядомы вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, дацэнт Вячаслаў Юревіч Шуцілін.

У склад рэдкалегіі ўваходзяць вядучыя навукоўцы па розных напрамках навукі >>>

Рубрыкі:
• Метадалагічныя праблемы эканамічнай навукі
• Выклікі ХХІ стагоддзя і стратэгія ўстойлівага развіцця
• Сусветная гаспадарка і знешнеэканамічныя сувязі
• Удасканаленне кіравання
• Аналітычныя прагнозы і прапановы
• Праблемы ўліку, аналізу, аўдыту і статыстыкі
• Рэальны сектар эканомікі і спажыванне
• Таваразнаўства і экспертыза тавараў
• Грашова-крэдытная палітыка
• Фінансавы сектар эканомікі
• Экалогія, эканоміка і права
• Мовы і міжкультурная камунікацыя
• Філасофія і сацыялогія
• Паліталогія
• Замежны вопыт
• Канспект педагога
• Кансультацыі
• Весткі з канферэнцый
• Прэзентацыя

Умовы прыёму артыкулаў у часопіс

Артыкулы для публікацыі ў часопісе прымаюцца на рускай, беларускай і англійскай мовах разам з выпіскай з пратакола пасяджэння кафедры, у якую ўваходзіць рэкамендацыя аб апублікаванні. Аўтарам з іншых вну ці НДІ неабходна прадставіць рэкамендацыйны ліст кіраўніцтва сваёй арганізацыі. Адказнасць за факты, якія  прыводзяцца ў артыкулах, нясуць аўтары.

Рэдакцыя можа публікаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара.

Аб'ём артыкула не павінен перавышаць 12-ці машынапісных старонак. Матэрыялы прымаюцца выкананымі на кампутары (раздрукоўка артыкула і яго электронны варыянт) у тэкставым рэдактары Microsoft Word памерам 14 пунктаў праз паўтарачны інтэрвал. Да артыкула неабходна прыкласці рэзюмэ (ад 100 да 250 слоў) на рускай і англійскай мовах, даведку аб аўтары з указаннем кантактных тэлефонаў, а таксама копію квітанцыі аб падпісцы на часопіс (падрабязней гл. Патрабаванні да афармлення... >>>)

УВАГІ ПАДПІСЧЫКАЎ!

Падпісацца на часопіс можна ва ўсіх аддзяленнях РУП паштовай сувязі «Белпошта» або РУП «Белсаюздрук».

Падпісныя індэксы часопіса «Веснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта» у каталогу «Выданні Рэспублікі Беларусь»:
• 74838 — для індывідуальных падпісчыкаў;
• 748382 — ведамасная падпіска.

Кантакты

Адрас: пр. Партызанскi 24, корпус 6, к. 19

 220070,Мінск, Беларусь, Часопіс «Веснiк БДЭУ»

Тэл.: +375 17 209-78-84-рэдактар:
Зенькевич Ася Владимировна

Пошта: vestnik@bseu.by

Аб часопісе

Падпіска

Падпісныя індэксы у каталогу «Выданні РБ»:

  • 74838 — для індывідуальных падпісчыкаў;
  • 748382 — ведамасная падпіска.

Архіў нумароў


Белорусский государственный университет культуры и искусств Белорусская медицинская академия последипломного образования Белорусский государственный медицинский университет Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины Брестский государственный технический университет Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина Витебский государственный ордена Дружбы народов медицинский университет Гомельский государственный университет имени П.О.Сухого Гродненский государственный аграрный университет Гродненский государственный медицинский университет Гродненский государственный университет имени Я.Купалы Могилёвский государственный университет продовольствия Мозырский государственный педагогический университет им. И.П. Шамякина Университет гражданской защиты МЧС РБ Могилевский институт МВД Академия управления при Президенте Республики Беларусь